У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 99 г.Магілёва” вялікая ўвага надаецца фарміраванню ў выхаванцаў каштоўнасных адносін да беларускай мовы праз знаемства з традыцыямі беларускага народа.
5 студзеня 2024 года ў дні зімовых вакацый была наладжана музычная забава “З Калядой!” для дзяцей сярэдняй і старшых груп.
Дзеці апынуліся у святочнай атмасферы, пазналі, як раней святкавалі гэта свята, як калядавалі. Выхаванцы завіталі ў хату да дзеда Лявона і бабкі Лявоніхі. Разам з калядоўшчыкамі, Казой, Мядзведзем спявалі, гулялі, жадалі хазяевам здароўя, дабрабыту і багатага ўраджаю.
Мерапрыемства, якія знаёмяць дзяцей з традыцыямі беларускага народа, садзейнічаюць фарміраванню каштоўнастных адносін да нацыянальных традыцый.
С.П.Скарабагатая,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці