22 жніўня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 99 г. Магілёва” была арганізавана музычная забава “Музычная скарбонка”.
Падчас правядзення мерапрыемства гучала беларуская музыка, выхаванцы адгадвалі загадкі, спявалі, расказвалі пра беларускія народныя інструменты. З асаблівай цікавасцю дзеці займаліся творчай дзейнасцю: стварэннем інструментальных кампазіцый-імправізацый.
Мерапрыемствы гэтай накіраванасці дазваляюць развіваць у выхаванцаў цікавасць да музычных інструментаў беларускага народнага аркестра, жаданне ўдзельнічаць у выкананні народнай музыкі, выхоўваюць каштоўнаснае стаўленне да народнай культуры.
Музычны кіраўнік
Н.А. Міхайлава