21 лютага — Дзень роднай мовы!

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Беларуская мова — самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 99 г. Магілёва” 21 лютага    адбыўся марафон чытальнікаў.   У конкурсе  прынялі ўдзел выхаванцы другой малодшай, сярэдняй і старшых узроставых груп.   Дзеці з задавальненнем чыталі вершы, рэкамендаваныя вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі.

Праца педагагічнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад № 99   г. Магілёва ” накіравана на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны.

 Шануйце і любіце сваю родную мову!

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *