“З Калядой!”

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 99 г.Магілёва” вялікая ўвага надаецца фарміраванню ў выхаванцаў каштоўнасных адносін да беларускай мовы праз знаемства з традыцыямі беларускага народа.

5 студзеня 2024 года ў дні зімовых вакацый была наладжана музычная забава “З Калядой!” для дзяцей сярэдняй і старшых груп.

Дзеці апынуліся у святочнай атмасферы, пазналі, як раней святкавалі гэта свята, як калядавалі. Выхаванцы  завіталі ў хату да дзеда Лявона і бабкі Лявоніхі. Разам з  калядоўшчыкамі, Казой, Мядзведзем спявалі, гулялі, жадалі хазяевам здароўя, дабрабыту і  багатага  ўраджаю.

Мерапрыемства, якія знаёмяць дзяцей з традыцыямі беларускага народа, садзейнічаюць фарміраванню каштоўнастных адносін да нацыянальных традыцый.

С.П.Скарабагатая,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *